На «Дажынках» школьнікам забаранілі пляскаць
52- 27.09.2013, 16:34
- 57,362
Пасля нядаўняга прысуджэння Лукашэнку прэміі Шнобеля за забарону публічных апладысментаў правіла «не пляскаць» распаўсюдзілася і на фестываль працаўнікоў вёскі.
На любімым свяце Лукашэнкі ў Жлобіне дзяцей на парад апранулі ў чырвона-зялёныя камізэлькі, раздалі ім сцяжкі з дзяржсімволікай і катэгарычна забаранілі пляскаць у далоні.
Пра гэта карэспандэнту «Салідарнасці» распавялі жлобінскія школьнікі.
З чацвярга ў іх імправізаваныя вакацыі. У школьных класах размясцілі байцоў спецназа і АМАП. 27 верасня ўшаноўваць лепшых механізатараў прыехаў міністр сельскай гаспадаркі, а галоўнага госця чакаюць у суботу. Жыхары Жлобіна і госці свята гуляць пачалі з раніцы. У цэнтры працуюць павільёны з закускамі і выпіўкай.