29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошні блазан Еўропы

216
Апошні блазан Еўропы

Уручэнне Лукашэнку Шнобелеўскай прэміі развесяліла расейскія СМІ.

Цырымонія, якая прайшла ў Гарвардскім універсітэце ў чацвер, стала адной з галоўных тэм, якія прыцягнулі ўвагу журналістаў. У першую чаргу, гэта звязана з пастановай яе арганізатараў прысудзіць Шнобелеўскую прэмію беларускаму правадыру.

Лукашэнка быў удастоены ўзнагароды за забарону публічных апладысментаў пасля серыі антыўрадавых выступаў у 2011 годзе, падчас якіх іх удзельнікі проста пляскалі ў далоні, не выкрыкваючы пры гэтым ніякіх лозунгаў. Арганізатары цырымоніі асобна адзначылі выпадак, калі менскі суд прыгаварыў да штрафу за апладысменты аднарукага чалавека. «Мы не змаглі выйсці з ім на кантакт, але бачылі шмат паведамленняў з розных крыніц і цалкам упэўнены, што ён заслугоўвае аказанага яму ўшанавання», - сказаў заснавальнік Шнобелеўскага руху Марк Абахамс.

Выданне «Маскоўскі камсамолец» нагадвае пра тое, што на ангельскай мове назва прэміі гучыць як «IgNoble» і перакладаецца як «ганебная» і называе адной з галоўных прычын яе ўручэння беларускаму дыктатару «бязглузды» арышт аднарукага чалавека за апладысменты ў 2011 годзе.

«Коммерсант» піша пра тое, што Лукашэнка даўно заслужыў «Шнобеля», а забарона апладысментаў - не адзіная дурная пастанова беларускіх уладаў.

«Параўнацца ў пачуцці гумару з беларускімі міліцыянтамі, якія арыштавалі чалавека з адной рукой за тое, што ён пляскаў у далоні, напэўна, пляскаў па руцэ суседа, арганізатары прэміі не змаглі, але гэта сапраўды цяжка, гэта не віна арганізатараў прэміі. Вельмі дзіўна, што да гэтага часу гэтага не было. Лукашэнка столькі разоў рабіў дзіўныя заўвагі, цалкам годныя Шнобелеўскай прэміі. Але лепш позна, чым ніколі», - прыводзіць выданне каментар Леаніда Радзіхоўскага.

РБК нагадвае, што менавіта ў 2011 годзе, у самы разгар эканамічнага крызісу, калі пачаліся масавыя маўклівыя пратэсты ў Беларусі таварышы Лукашэнкі хацелі вылучыць яго на сапраўдную Нобелеўскую прэмію. Вядома ж, за іншыя дасягненні - у галіне сацыяльна -арыентаванай эканомікі. Ініцыятарам гэтага тады выступіў лідар афіцыйных прафсаюзаў Леанід Козік.

NEWSru.com адзначае, што Лукашэнка трапіў у даволі пацешную кампанію. Сярод іншых лаўрэатаў - даследчыкі навігацыі жукоў- гнаявікоў і навукоўцы, якія ў рамках навуковага эксперыменту праглынулі землярыйку. Яны спрабавалі высветліць, якія косткі чалавечы арганізм можа пераварыць, а якія не.

НТВ звяртае ўвагу на астранамічную суму, якую атрымаюць лаўрэаты прэміі – 10 трлн даляраў Зімбабвэ. Праўда рэальны кошт выйгрышу - усяго блізу чатырох даляраў ЗША.

Выданне Forbes напісала пра тое, што беларускі правадыр не толькі апошні дыктатар Еўропы, але яшчэ і апошні комік кантынента. Журналісты распавялі пра маўклівыя акцыі пратэсту ў нашай краіне і рэакцыю на іх міліцыі.

Інтэрнэт - тэлебачанне tvnet.ru ў сувязі з пастановай арганізатараў цырымоніі нагадала пра некаторыя іншыя выказванні беларускага правадыра:

«Лукашэнка негатыўна ставіцца да выкарыстання ў працы высокатэхналагічных гаджэтаў, мяркуючы, што «пальцамі тыкаць у iPhone або iPad - гэта не прэзідэнцкая справа», а сама пасада кіраўніка дзяржавы патрабуе кансерватыўнага падыходу. У 2012 годзе Лукашэнка ў інтэрв'ю карэспандэнту Reuters заявіў: «Я - апошні і адзіны дыктатар у Еўропе, і больш за тое...дзе-небудзь яшчэ ў свеце. Вы прыйшлі сюды і ўбачылі жывога дыктатара...».

Фота: PhotoXPress

Напісаць каментар 216

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках