13 кастрычнiка 2026, aўторак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-пасланнік Трампа па Украіне раіць Кіеву спальваць расійскія НПЗ

3
Экс-пасланнік Трампа па Украіне раіць Кіеву спальваць расійскія НПЗ
Кіт Келлог
Фота: Reuters

Кіт Келлог заклікаў ігнараваць пагрозы прэзідэнта ЗША.

Былы спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Украіне генерал Кіт Келлог не згодны з пунктам гледжання, што ініцыятыва ў вайне паміж Расіяй і Украінай, у тым ліку з-за ўкладзенай з ЗША дызельнай здзелкі, пераходзіць на бок Масквы. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» у панядзелак, 12 кастрычніка, на палях канферэнцыі па бяспецы ў Варшаве, параіўшы ўкраінскім вайскоўцам, нягледзячы на пагрозы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, працягваць знішчаць расійскія НПЗ.

Сваю пазіцыю Келлог растлумачыў тым, што ў выпадку «дызельнай дамоўленасці», на яго погляд, ідзе гаворка пра пастаўкі вельмі нязначных аб'ёмаў паліва. «Гэтая здзелка ў значна большай ступені абумоўленая ўнутранымі прычынамі ў ЗША і прызвана паказаць, што прадпрымаюцца нейкія дзеянні», — патлумачыў амерыканскі генерал.

Ён таксама не падтрымлівае ідэю пра тое, што кіраўнік Белага дома «здрадзіў Украіне». На яго думку, тыя ў Еўропе, хто так лічыць, памыляюцца. На адпаведнае пытанне генерал Келлог адказаў сустрэчным рыторычным пытаннем: «Чаму Еўропа дасюль закупае 3% сваёй нафты ў Расіі? Чаму 15% звадкаванага прыроднага газу ўсё яшчэ паступае з Расіі? Ці азначае гэта, што і вы здрадзілі Украіне?»

Былы спецпрадстаўнік Трампа па Украіне прызнаў, што Кіеў можа прайграць вайну, калі сітуацыя не зменіцца. «Але нельга проста заставацца ўбаку. Нельга здавацца, — перакананы ён. — Менавіта гэтага Пуцін і дамагаецца: каб вы апусцілі рукі. Не варта даваць яму гэтага».

Пры гэтым Кіт Келлог высока ацаніў крокі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якія, на яго думку, змушаюць Расію плаціць усё большую цану за свае дзеянні.

На пытанне пра тое, як варта рэагаваць Кіеву на заклікі Дональда Трампа да Уладзіміра Зяленскага не наносіць удары па нафтаперапрацоўчых заводах у Расіі, амерыканскі генерал адказаў коратка: «Спальваць НПЗ».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲