19 траўня 2024, Нядзеля, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міс свету - 2013» стала філіпінка

32
«Міс свету - 2013» стала філіпінка

Конкурс прыгажосці «Міс свету», фінал якога адбыўся ў суботу на Балі, выйграла 23-гадовая прадстаўніца Філіпін Меган Янг.

У фінал, акрамя яе, выйшлі міс Францыя, міс Гана, міс Бразілія і міс Іспанія. У дзясятку самых прыгожых дзяўчат планеты ўвайшлі таксама прадстаўніцы Ямайкі, Інданезіі, Англіі, Непала і Аўстраліі, паведамляецца на сайце мерапрыемства. Акрамя таго, прыз глядацкіх сімпатый атрымала міс Гібралтар. Беларусь на конкурсе прадстаўляла Марыя Вялічка. Усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічалі 137 дзяўчат, піша Lenta.ru.

Па традыцыі, карону філіпінцы ўручыла пераможца леташняга конкурсу кітаянка Юй Вэнься. У адказ Янг падзякавала суддзям і паабяцала быць самай лепшай Міс свету.

У 2013 годзе конкурс ўпершыню праходзіў без традыцыйнага выхаду удзельніц у бікіні. Такая пастанова было прынятая праз масавыя пратэсты радыкальна настроенай часткі мясцовых мусульман (Інданезія з'яўляецца найбуйнейшай мусульманскай дзяржавай свету). Акрамя таго, ісламская рада краіны патрабавала цалкам забараніць правядзенне конкурсу на тэрыторыі дзяржавы, заяўляючы, што ён прапагандуе геданізм, матэрыялізм і спажывецкае стаўленне да жанчын.

Меган Янг. Фота: AP
Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках