6 траўня 2024, панядзелак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША плануюць маштабную аперацыю ў Сірыі

22
ЗША плануюць маштабную аперацыю ў Сірыі

Вашынгтон, верагодна, разглядае план больш маштабнай ваеннай аперацыі ў Сірыі і не мае намеру абмяжоўвацца «стрыманымі, вузканакіраванымі дзеяннямі».

Пра гэта распавёў былы намеснік кіраўніка штаба арміі ЗША Джэк Кін, перадае BBC. Паводле яго слоў, Барак Абама асабіста сказаў сенатарам-рэспубліканцам, якія былі запрошаныя ў Белы дом у панядзелак, што Вашынгтон плануе нанесці значны ўрон сілам Башара Асада, калі кангрэс падтрымае ваенную аперацыю.

Па словах Джэка Кіна, улады ЗША таксама плануюць павялічыць дапамогу некаторым групам паўстанцаў у Сірыі.

Раней Барак Абама заяўляў пра магчымасць «стрыманых вузканакіраваных дзеянняў» у рамках ваеннай аперацыі супраць сірыйскага дыктатара. Пры гэтым, паводле яго слоў, Вашынгтон гатовы дзейнічаць без санкцыі Рады Бяспекі ААН.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках