19 траўня 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як навабранцы палка Каліноўскага праходзілі дадатковы курс падрыхтоўкі

6
Як навабранцы палка Каліноўскага праходзілі дадатковы курс падрыхтоўкі

Беларусы-добраахвотнікі прадаўжаюць прыязджаць, каб стаць у шэрагі абаронцаў Украіны.

Полк Каліноўскага паказаў, як навабранцы праходзілі дадатковы курс падрыхтоўкі.

«Марш-кідок пачаўся аб 11-й гадзіне раніцы, – расказвае адзін з воінаў. – Нас закінулі на пункт, дзе мы адпрацавалі арыентаванне на мясцовасці са схаваным перамяшчэннем. Прайшлі больш за 10 кіламетраў. Далей прыйшлі да замінаванай лесапасадкі, якую перасеклі праз размінаванне. Там пачакалі сумежную групу УСУ. Разбілі наглядальны пункт. Замацаваліся на пазіцыі».

Уначы навабранцы адпрацоўвалі адбіццё штурму. Яго імітавалі інструктары з выкарыстаннем гранатаў. А 4-й раніцы быў марш-кідок на 10 кіламетраў. А «па дарозе яшчэ пару штурмаў».

«У канцы маршруту – зачыстка акопаў і адпрацоўка кідкоў гранатаў», – так апісвае дзень у «вучэбцы» добраахвотнік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках