6 траўня 2024, панядзелак, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» супраць «зайцоў»

33
«Палатка» супраць «зайцоў»

«Дэпутаты» выказваюцца за павелічэнне штрафаў за безбілетны праезд.

Штраф за безбілетны праезд у Беларусі вырас у два з паловай разы. За паездку зайцам ва ўсіх відах грамадскага транспарту зараз прыйдзецца заплаціць 50 тысяч рублёў замест 20. Як паведамляе СТВ, нават пасля гэтага павышэння грашовае пакаранне за паездку без квітка ў Беларусі застаецца адным з самых лаяльных у свеце.

Павышэнне штрафаў, кажуць ініцыятары навацый, - практычна планавае.

«Той штраф, які існаваў, ён не папераджаў тое заканадаўства ў адміністрацыйным пакаранні і не абараняў інтарэсы перавозчыкаў. Нашым добрапрыстойным пасажырам гэта будзе толькі на карысць», - перакананы Леанід Мажэйка, «дэпутат» «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу».

У мінулым годзе за безбілетны праезд толькі ў Менску аштрафавалі амаль 200 тыс. чалавек. Гэта, для параўнання, колькасць жыхароў горада Бабруйска. У агульнай колькасці яны заплацілі больш за 3 млрд рублёў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках