7 траўня 2024, aўторак, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскае бюро Інтэрпола атрымала запыт на Керымава

38
Расейскае бюро Інтэрпола атрымала запыт на Керымава

Апавяшчэнне расейскае бюро Інтэрпола ў аўторак атрымала з цэнтральнага офіса арганізацыі, размешчанага ў французскім Ліёне.

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў праваахоўных органах.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што расейскі бок будзе абавязаны распачаць усе меры, прадугледжаныя міжнароднымі нормамі і статутам Інтэрпола. «Гэта азначае, што Сулейман Керымаў будзе ўнесены ў спіс людзей, якія адшукваюцца, а сам ён павінен быць арыштаваны і выдадзены», - падкрэсліла крыніца.

Пра тое, што Інтэрпол шукае Керымава, у аўторак раніцай паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч. «Учора быў накіраваны гэты запыт, і ўчора было атрыманае пацвярджэнне Інтэрпола аб тым, што Керымаў уключаны ў міжнародную базу па вышуку асоб Інтэрполам», - паведаміў Шалькевіч.

У панядзелак беларускі Следчы камітэт распачаў у дачыненні да Керымава крымінальную справу па п. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 424 КК Беларусі. Расейца абвінавацілі ў арганізацыі злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, заявілі ў СК Беларусі.

Крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, распавялі сёння, што матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да Керымава могуць быць перададзеныя расейскім праваахоўным органам для далейшага расследавання.

Беларускія ўлады лічаць Керымава вінаватым у махінацыях вакол «разводу» кампаній «Уралкалій» і «Беларуськалій», якія да нядаўняга часу праз агульнага трэйдара ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» кантралявалі каля 40% сусветнага рынку калійных угнаенняў. Як заяўляюць у СК Беларусі, у выніку дзеянняў Керымава і яго саўдзельнікаў з ліку топ-мэнэджменту «Уралкалію» і БКК беларускі бок панес буйныя страты, а сам Керымаў, карыстаючыся падзеннем акцый «Уралкалію» пасля «разводу», праз падкантрольныя фонды значна павялічыў уласную долю ў расейскай кампаніі.

На мінулым тыдні ў аэрапорце Менска быў затрыманы гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер. Пазней яго арыштавалі на два месяцы і змясцілі ў СІЗА КДБ Беларусі.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках