2 траўня 2024, Чацвер, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск рыхтуецца да карнавалу

26
Менск рыхтуецца да карнавалу

Карнавальнае шэсце адбудзецца ў цэнтры Менска ў бліжэйшыя выходныя.

На сталічнай вуліцы Карла Маркса 14 і 15 верасня завершыцца Менскі форум вулічных тэатраў. Як растлумачыў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» каардынатар праграмы форуму Уладзімір Галак, гараджане ўбачаць выступленні больш чым 20 вулічных калектываў з Беларусі, Расеі, Украіны, Швецыі, якія працуюць у рознай стылістыцы - імправізацыйнай, клаунады, пластычнай, перфаматыўна-эксперыментальнай.

Карнавальнае шэсце ўдзельнікаў форуму пачнецца ў суботу ў 13.30 у Міхайлаўскім скверы, потым выйдзе на Карла Маркса і завершыцца каля сквера ім. Ф.Э. Дзяржынскага. У 14.00 адбудзецца афіцыйнае адкрыццё форуму. Выступленні вулічных тэатраў будуць ісці з 15.00 да 21.00 на чатырох пляцоўках: на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Камсамольскай, ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея, на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Валадарскага і ў Міхайлаўскім скверы.

У нядзелю тэатральныя калектывы выступаюць з 13.00 да 21.00. З раніцы ўсе жадаючыя змогуць запісацца на майстар-класы.

Сярод удзельнікаў фестываля - Пластычны тэатр Вікторыі Янчэўскай з Масквы, «Миниатюръ» з Санкт-Пецярбурга, IMPROV з Львова, Петэр Кларсан са Швецыі, беларускі «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза», эксперыментальны тэатр Eye і іншыя.

Праграму першага дня закрые калектыў «Крэсіва», які працуе ў жанры акрабатыкі і цыркавога мастацтва. Другі - тэатр «Інжэст» з перформансам «Залаты век, або Трыумф Deus ex machina». Яго нячаста паказваюць у Беларусі, так як падчас выступлення выкарыстоўваецца шмат піратэхнікі і спецэфектаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках