2 траўня 2024, Чацвер, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камуністам адмовілі ў рэгістрацыі

18
Камуністам адмовілі ў рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Беларускай камуністычнай партыі працоўных.

«Прадстаўлены для дзяржрэгістрацыі спіс заснавальнікаў утрымліваў звесткі аб 1148 асобах. Аднак, у ходзе вывучэння пратаколаў сходаў заснавальнікаў БКПП, на якіх абіраліся дэлегаты на ўстаноўчы з'езд партыі, устаноўлена, што ў правядзенні сходаў прымалі ўдзел 935 заснавальнікаў, што менш, чым 1000, як гэта неабходна, згодна з артыкулам 10 закона «Аб палітычных партыях» для стварэння палітычнай партыі», - гаворыцца ў паведамленні Мінюста.

Таксама былі ўстаноўленыя парушэнні вылучэння дэлегатаў на ўстаноўчы з'езд.

«Згаданае вышэй сведчыць пра парушэнне парадку стварэння палітычнай партыі, у сувязі з чым на падставе артыкула 17 закона «Аб палітычных партыях» Мінюстам адмоўлена ў дзяржрэгістрацыі БКПП. Дадзенае рашэнне можа быць абскарджана заснавальнікамі партыі ў Вярхоўным судзе», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках