1 траўня 2024, Серада, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чылійскія суддзі папрасілі прабачэння перад сваякамі ахвяраў рэпрэсій

9
Чылійскія суддзі папрасілі прабачэння перад сваякамі ахвяраў рэпрэсій

Нацыянальная асацыяцыя суддзяў Чылі папрасіла прабачэння за тое, як паводзілі сябе суддзі падчас дыктатуры Піначэта.

У заяве гаворыцца, што пасля ваеннага перавароту 1973 года яны перасталі выконваць сваю ролю абаронцаў асноўных правоў і свабодаў і не змаглі абараніць грамадзян ад самавольства дзяржавы, перадае BBC.

Сярод іншага суддзі ў той перыяд адхілілі прыкладна пяць тысяч спраў блізкіх зніклых або забітых людзей, якія дамагаліся таго, каб суды назвалі месцазнаходжанне зніклых. Тады яны атрымлівалі стандартны адказ, што суд не валодае падобнай інфармацыяй.

«Прыйшоў час папрасіць прабачэння ў пацярпелых, сваякоў ахвяраў... і ў чылійскага грамадства», - сказана ў заяве асацыяцыі, зробленай за тыдзень да 40-й гадавіны ваеннага перавароту, які прывёў Аўгуста Піначэта да ўлады. Цяперашні правацэнтрысцкі ўрад заявіў, што гэта дата атрымае афіцыйнае прызнанне ў краіне.

У жніўні прэзідэнт Себасцьян Піньера заявіў, што пераварот 11 верасня 1973 года з'яўляецца «гістарычным фактам», і што 40-я гадавіна - час «падумаць» пра падзеі тых гадоў.

Генерал Аўгуста Піначэт кіраваў краінай паміж 1973 і 1990 гадамі. За час яго праўлення былі забітыя больш за тры тысячы чалавек.

У апошнія перад смерцю дыктатара гады былі зробленыя шматлікія спробы прыцягнуць яго да суда па абвінавачваннях у забойстве, парушэнні правоў чалавека, карупцыі і фінансавых махінацыях. З 2000 года чылійскія суды шматкроць пазбаўлялі экс-дыктатара імунітэту ад судовага пераследу, але раз за разам яго адвакатам удавалася даказваць суддзям, што іх падабаронны занадта хворы.

У лістападзе 2006 года Аўгуста Піначэта на некаторы час змясцілі пад хатні арышт па абвінавачванні ў датычнасці да забойства двух ахоўнікаў прэзідэнта Сальвадора Альендэ ў 1973 годзе. Ён памёр 10 снежня 2006 года праз некалькі дзён пасля інфаркту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках