1 траўня 2024, Серада, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмэран: Ёсць новыя довады ўжывання хімзброі ў Сірыі

23
Дэвід Кэмэран: Ёсць новыя довады ўжывання хімзброі ў Сірыі

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заявіў, што ўвесь час з'яўляецца ўсё больш довадаў ужывання хімзброі пад Дамаскам.

Аб гэтым паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на інтэрв'ю кіраўніка ўрада.

«Мы вывучаем некаторыя матэрыялы, узятыя ў Дамаску, у лабараторыі Porton Down (лабараторыя брытанскага міністэрства абароны), падчас вывучэння з'яўляюцца новыя сведчанні ўжывання хімзброі ў прадмесці Дамаска», - сказаў Дэвід Кэмэран.

Прэм'ер таксама падкрэсліў, што Вялікабрытанія будзе заклікаць сусветныя дзяржавы даваць гуманітарную дапамогу Сірыі, а таксама намагаць «цвёрдага адказу на ўжыванне хімзброі». Пры гэтым Кэмэран адзначыў, што Брытанія будзе «спрыяць рэалізацыі планаў мірнага працэсу ў Сірыі».

Гаворачы аб пастанове парламэнта ня падтрымліваць вайсковую аперацыю ў Сірыі, Кэмэран адзначыў, што шкадуе аб гэткім выбары «лёгкага і палітычнага, а не слушнага і цяжкага шляху».

Сітуацыя ў Сірыі абвастрылася пасля 21 жніўня, калі з'явілася інфармацыя аб ужыванні ўрадавымі войскамі хімзброі падчас аперацый супраць ваяўнікоў пад Дамаскам. Заходнія краіны, у тым ліку ЗША і Вялікабрытанія, скарысталіся гэтай непацверджанай інфармацыяй і загаварылі аб магчымым вайсковым ўмяшанні ў сірыйскі канфлікт у абыход ААН. Напярэдадні камітэт сэната ЗША ў міжнародных справах прыняў рэзалюцыю, якая санкцыянуе правядзенне вайсковай аперацыі ў Сірыі. Галасаванне кангрэса за гэты дакумэнт адбудзецца 9 верасня.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках