5 траўня 2024, Нядзеля, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дошкі ганьбы» вяртаюцца на прадпрыемствы

37
«Дошкі ганьбы» вяртаюцца на прадпрыемствы

На беларускім прадпрыемстве зрабілі «Дошку ганьбы», адзін супрацоўнік не вытрымаў і звольніўся.

Каля філіяла Скідзельскай птушкафабрыкі - агракамбіната «Скідзельскі» - з'явілася «Дошка ганьбы», піша «Перспектыва». На ёй вывешваюць фота і прозвішчы супрацоўнікаў прадпрыемства, якія правініліся.

Па словах намесніка дырэктара па ідэалагічнай і кадравай працы Наталлі Шварц, на «Дошку ганьбы» трапляюць парушальнікі грамадскага парадку, правілаў дарожнага руху, а таксама зацятыя прагульшчыкі. Прозвішчы, якія засвяціліся ў міліцэйскіх зводках, падмацоўваюцца інфармацыяй аб здзейсненых імі «подзвігах». Размяшчаюцца гэтыя спісы на бачных месцах: у фае адміністрацыйнага будынка, цэхах, ведамаснай краме.

Праўда, такая ідэя спадабалася не ўсім работнікам. Шматлікія «парушальнікі» пры з'яўленні свайго прозвішча не могуць абыякава прайсці міма стэнда і спрабуюць сарваць спіс. Але ў кіраўніцтва на такія выпадкі назапашаныя копіі. Часам іх прыходзіцца вывешваць па некалькі разоў за дзень. Адзін з работнікаў пасля такой «славы» нават звольніўся з прадпрыемства.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках