5 траўня 2024, Нядзеля, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Твітэры» «пахавалі» Фідэля Кастра

3
У «Твітэры» «пахавалі» Фідэля Кастра

Карыстальнікі «Твітэру» пераблыталі злачынца Арыэля Кастра, які павесіўся ў турме, і былога кубінскага лідара Фідэля Кастра.

Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на The Huffington Post.

Пасля з'яўлення навіны пра смерць Арыэля Кастра, у «Твітэры» пачалі пісаць пра смерць кубінскага лідара, выкарыстоўваючы хэштэг #FreeCuba.

Меркаванні карыстальнікаў падзяліліся: сярод тых, хто лічыў, што камуністычны лідар быццам бы памёр, былі і тыя, каго засмуціла чутка пра смерць Фідэля і тыя, каго «навіна» ўзрадавала.

Пасля з'яўлення паведамлення аб смерці Арыэля Кастра, у «Твітэры» яго таксама празвалі русалкай камуністычнай партыі Кубы, абыграўшы сугучча яго імя з аднайменным персанажам дыснэеўскага мультфільма «Русалачка».

Кліўлендскі маньяк Арыэль Кастра быў знойдзены павешаным у сваёй адзіночнай камеры 4 верасня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках