5 траўня 2024, Нядзеля, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за няўдалага манеўру дзяўчыны на BMW X5 сутыкнуліся пяць аўто

48

Аварыя на менскім скрыжаванні пр. Машэрава і вул. Багдановіча адбылася ўчора, у другой палове дня.

Удзельнікамі сталі пяць машын: BMW X5, Audi Q7, Mazda6, белы мікрааўтобус Volkswagen і легкавы Renault, паведаміла Анастасія Цыбіна, старэйшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Цэнтральнага раёна. Па словах інспектараў, не абышлося без пацярпелых - на месца ДТЗ прыбылі дзве машыны хуткай дапамогі.

З-за няўдалага манеўру дзяўчыны на BMW X5 сутыкнуліся пяць аўто. Фота: forum.onliner.by

Карыстальнік форуму onliner.by, зарэгістраваны пад нікам Mih_L, апісаў сваю версію таго, што адбылося (арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя): «БМВ выехаў на сустрэчку, урэзаўся ў мікрааўтобус лоб у лоб. Прыехалі 2 хуткія. Павезлі, здаецца, дваіх чалавек».

Анастасія Цыбіна паведаміла папярэднюю версію таго, што адбылося: «Учора, каля 15:20, дзяўчына на BMW X5 паварочвала налева, з вул. Багдановіча на пр. Машэрава (у бок вул. Крапоткіна). Няўдала ажыццявіўшы манеўр, кіроўца выехала на паласу сустрэчнага руху і ўрэзалася спачатку ў Audi Q7, потым працягнула рух і сутыкнулася з Mazda6. Апошні аўтамабіль ударам адкінула на Volkswagen. Акрамя таго, пашкоджанні атрымаў Renault. У выніку пацярпеў адзін чалавек - пасажырка Mazda, яе даставілі ў бальніцу».

Па словах старэйшага інспектара, дзяўчына, якая ехала на BMW, знаходзілася ў цвярозым стане, паводле папярэдніх дадзеных, яна проста не справілася з кіраваннем.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках