Самалёт Баўмгертнера пакінуў менскі аэрапорт
24- 6.09.2013, 15:05
- 24,566
Самалёт, на якім Уладзіслаў Баўмгертнер прыляцеў у Менск 26 жніўня, сёння пакінуў Нацыянальны Аэрапорт «Менск» у 13:53 па менскім часе.
Пра гэта паведаміў «Радыё Свабода» прадстаўнік «Уралкалію».
Да гэтага часу, як паведамляла прэс-служба «Уралкалію», самалёту не давалі магчымасць пакінуць Беларусь, нягледзячы на неаднаразовыя запыты кампаніі.
Уладзіслаў Баўмгертнер прыбыў у Менск на самалёце Learjet-60. Гэта самалёт бізнес-авіяцыі, які выкарыстоўваецца на авіялініях сярэдняй працягласці.
Баўмгертнера затрымалі ў менскім аэрапорце 26 жніўня на шляху ў Маскву пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Генеральнаму дырэктару «Уралкалію» прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 324 («Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі»).
Следчыя органы Беларусі лічаць, што дзеянні Уладзіслава Баўмгертнера, акцыянера «Уралкалію» Сулеймана Керымава і іншых мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанеслі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры 100 мільёнаў даляраў.