5 траўня 2024, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгертнера пакінулі ў «амерыканцы»

44
Баўмгертнера пакінулі ў «амерыканцы»

Беларускі суд пакінуў гендырэктара «Уралкалію» пад вартай.

Суд Партызанскага раёна Менска не задаволіў скаргу адвакатаў на меру стрымання генеральнаму дырэктару «Уралкалію» Уладзіславу Баўмгертнеру.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» адвакат Дзмітрый Гарачка.

«Наша скарга не задаволеная судом, мы будзем абскарджваць гэтае рашэнне ў Менскім гарадскім судзе», - паведаміў журналістам адвакат.

Ён удакладніў, што скаргу ў Менскі гарадскі суд адвакаты збіраюцца падаць у панядзелак, 9 верасня.

Гарачка не паведаміў, з якой прычыны суд Партызанскага раёна адмовіў задаволіць скаргу, спаслаўшыся на тое, што адвакаты давалі падпіску пра неразгалошванне таямніцы папярэдняга расследавання.

Між тым, адказваючы на пытанні журналістаў, ён паведаміў, што гаворка пра змену меры стрымання пад залог не ішла.

Нагадаем, Баўмгертнер быў затрыманы ў Менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля абрання меры стрымання ён змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Беларусі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках