5 траўня 2024, Нядзеля, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пачала дэмпінг на калійным рынку

31
Беларусь пачала дэмпінг на калійным рынку

«Беларуськалій» выкрылі ў дэмпінгу на рынку калійных угнаенняў.

Пакуль расейскі вытворца калію «Уракалій» толькі збіраецца прэзентаваць акцыянерам і інвестарам стратэгію развіцця кампанія ў новых умовах, беларускі вытворца ўгнаенняў «Беларуськалій» пачаў аператыўна ажыццяўляць прагноз арыштаванага ў Менску гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў калійнай галіне, «Беларуськалій» пачаў дэмпінг, прапанаваўшы для пачатку кліентам зніжку ў 20%.

У прыватнасці, беларуская кампанія гатовая скінуць 67 даляраў з тоны (з 427 да 360 даляраў за тону) на калій для Індыі ў другой палове года. Крыніцы ў дзяржорганах улады Індыі сцвярджаюць, што ўсе пастаўшчыкі калію пагадзіліся зрабіць зніжку па бягучых кантрактах, аднак памер гэтай зніжкі яшчэ не ўрэгуляваны, піша АФН.

Разам з тым, на адным з найбуйнейшых сегментаў калійнага рынку - у Бразіліі, спотавыя кошты ўпалі з 450 да 370 даляраў за тону. Як сцвярджаюць крыніцы, «Беларуськалій» і нямецкая K+S ужо ажыццявілі пастаўкі па такіх коштах. Але ў Бразіліі, на якую прыходзіцца 14% сусветнага спажывання калію (7 млн. тон), чакаюць далейшага зніжэння спот-кошту да 350-360 даляраў за тону.

У сваю чаргу кітайскія імпарцёры душаць Canpotex у надзеі выбіць 320 даляраў за тону на фоне індыйскага прэцэдэнту і паставак «Уралкалію» ў паўночны Кітай па чыгунцы па прыкладна гэтых жа (320) коштах.

Імпарцёры Малайзіі і Інданезіі назіраюць за развіццём у Кітаі і спадзяюцца атрымаць каля $330-$340 за тону (CFR) пры $400-$420 да развалу БКК.

Аднак варта адзначыць, што зніжэнне коштаў на пастаўкі калію ў Бразілію, Індыю і Малайзію было прадыктавана ў тым ліку і рэзкім паслабленнем нацвалют пералічаных краін.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках