5 траўня 2024, Нядзеля, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уралкалій» шкадуе

2
«Уралкалій» шкадуе

Кампанія «Уралкалій» шкадуе аб рашэнні менскага суда пакінуць генеральнага дырэктара кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера пад вартай.

Пра гэта заявіў агенцтву «Прайм» начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю хімхолдынга Аляксандр Бабінскі.

У пятніцу адвакат Баўмгертнера Дзмітрый Гарачка паведаміў, што менскі суд не задаволіў хадайніцтва аб змене меры стрымання, не ўдакладніўшы прычыны. Рашэнне суда будзе абскарджана 9 верасня.

«Мы вельмі шкадуем, што суд не прыняў да ўвагі хадайніцтва аб меры стрымання. Безумоўна, у нас была надзея, што гэта было б лепшым спосабам дэманстрацыі добрай волі з беларускага боку для вырашэння сітуацыі ў канструктыўным ключы і ў адпаведнасці з агульнапрынятымі нормамі маралі», - сказаў Бабінскі. Ён пацвердзіў, што кампанія будзе абскарджваць гэтае рашэнне.

Нагадаем, Баўмгертнер быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Яму прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ў рамках крымінальнай справы аб дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках