5 траўня 2024, Нядзеля, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Зараз усе вяршкі будзе здымаць двайнік БКК

22
Леанід Заіка: Зараз усе вяршкі будзе здымаць двайнік БКК

Стварэнне ўласнай трэйдынгавай кампаніі пры наяўнасці буйнога вытворцы - нонсэнс.

Пра гэта заявіў эканаміст Леанід Заіка, каментуючы сайту charter97.org стварэнне двайніка Беларускай калійнай кампаніі (БКК).

«Сэнс таго, што адбываецца, у тым, каб стварыць сваю трэйдынгавую кампанію. Але гэта зноў жа смешная справа. Бо той жа Керымаў, Баўмгертнер, усе алігархічныя і посткрымінальныя структуры стварылі ўласныя гандлёвыя кампаніі для таго, каб здымаць вяршкі і заблытваць падаткаабкладанне. Гэтым займаюцца ўсе: немцы, амерыканцы, арабы і гэтак далей», - адзначыў эксперт.

Навуковец падкрэсліў, што стварэнне ўласнай трэйдынгавай кампаніі пры наяўнасці буйнога вытворцы - гэта нонсэнс.

«Навошта табе яшчэ нейкая юрыдычная асоба, калі ты сам з'яўляешся вытворцам і можаш прасачыць за сваёй прадукцыяй ад вытворчасці да дастаўкі ў пункт прызначэння. Такія структуры я называю «пыласосамі». Яны купляюць прадукцыю, якая вырабляецца, напрыклад, па 100 даляраў за адзінку, а прадаюць за 110 і розніцу кладуць сабе ў кішэню. Так што ствараць яшчэ адзін наменклатурны пыласос, які будзе выводзіць грошы, не лагічна», - працягнуў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

Эканаміст упэўнены, што гэта будзе працаваць толькі на тых, хто любіць забіраць грошы ў 20 тысяч работнікаў «Беларуськалію».

«Калі ўлады буду распавядаць казкі Венскага лесу, маўляў, у БКК працуюць супрацоўнікі, якія ведаюць замежныя мовы, то трэба спытаць: а што гэтыя супрацоўнікі не могуць працаваць у адмысловым аддзеле «Беларуськалію», а не ў асобнай кампаніі? Усё гэта з'яўляецца яшчэ савецкім вынаходствам, калі была манаполія на знешні гандаль, і ствараліся прадстаўніцтвы ў розных краінах. Тады сродкам сувязі быў толькі тэлефон. А зараз манаполіі няма, і ёсць інтэрнэт і скайп. Таму абсалютна не трэба ніякіх прадстаўніцтваў. Вывучыў мову, паразмаўляў па скайпе - дамовіўся», - падсумаваў Леанід Заіка.

Нагадаем, беларускі кіраўнік чарговым указам вызваліў «Беларуськалій» ад выплат экспартных пошлін. У дакуменце таксама гаворыцца, што «ў мэтах рэалізацыі калійных угнаенняў прадугледжаная рэгістрацыя новай гандлёвай кампаніі з аналагічнай ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» назвай, але ў іншай прававой форме - ААТ «Беларуская калійная кампанія». Там адзначаецца, што на ААТ «Беларуская калійная кампанія» будзе ўскладзеная каардынацыя ўсіх экспартных паставак беларускіх калійных угнаенняў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках