7 траўня 2024, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Псковам разбіўся аўтобус з актывістамі ЛДПР

16

Жыхары Пскоўскай вобласці, якія загінулі пры сутыкненні двух аўтобусаў 7 верасня, вярталіся з мітынгу ЛДПР, які адбыўся напярэдадні ў Маскве.

ЛДПР абяцае надаць патрэбную дапамогу пацярпелым і сем'ям загінулых, піша Lenta.ru.

Агулам ахвярамі ДТЗ сталі дзевяць чалавек. У аўтобусе Hyundai, які накіроўваўся са сталіцы ў Себежскі раён Пскоўскай вобласці, ехалі чатыры з іх. Як заявілі ў рэгіянальным аддзяленні ЛДПР, аўтобус быў выдзелены для паездкі актывістаў пецярбургскай фірмай-вознікам. Паводле папярэдніх звестак, менавіта гэты аўтобус выехаў на сустрэчную паласу руху, што і стала прычынай сутыкнення.

ДТЗ адбылося на 519 кіламетры трасы Масква-Рыга пад чатыры гадзіны раніцы. Другі аўтобус, які ўдзельнічаў у сутыкненні, вёз турыстаў з Рыгі ў Санкт-Пецярбург. Шпіталізаваныя дзевятнаццаць чалавек. Следча-аператыўная група, якая працуе на месцы аварыі, высвятляе абставіны здарэння.

Под Псковом разбился автобус с активистами ЛДПР. Фото: ГУ МЧС по Псковской области
Под Псковом разбился автобус с активистами ЛДПР. Фото: ГУ МЧС по Псковской области
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках