7 траўня 2024, aўторак, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Садоўскі: Гэта чарговы «ляп» Лукашэнкі, зроблены праз паніку

70
Дзяніс Садоўскі: Гэта чарговы «ляп» Лукашэнкі, зроблены праз паніку

Нават у Савецкім Саюзе не было ніякіх выязных мыт, хоць выезд быў абмежаваны.

Такім чынам адказны сакратар аргкамітэта для стварэння Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі пракамэнтаваў сайту camarade.biz прапанову Лукашэнкі ўвесці выязную мыту для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу на закупы.

«Гэта чарговы «ляп» Лукашэнкі, зроблены праз паніку ад эканамічнай сітуацыі, якая цяпер ёсць у краіне. Не думаю, што ўлада пойдзе на ажыццяўленне гэтай ідэі. Здаецца, нават у Савецкім Саюзе не было ніякіх выязных мыт, хоць выезд быў абмежаваны», - заявіў Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, правадыр назваў і меркаваную суму, якую давядзецца заплаціць аматарам шопінгу за мяжой.

«Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем, плаці 100 даляраў з носа і едзь за мяжу», - сказаў ён.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках