Азаранка: За апошні год я дадала ў фізіцы
57- 7.09.2013, 21:19
- 20,725
Беларуская тэнісістка напярэдадні фінальнага двубою US Open, у якім ёй будзе супрацьстаяць першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс, падзялілася чаканнямі ад сустрэчы.
«Усім тэнісістам хочацца сустрэцца ў фінале US Open з лепшым гульцом у свеце. Гэта выдатны шанец, - падае словы Азаранкі афіцыйны сайт турніру. - Я цяпер атрымліваю задавальненне ад усяго гэтага. З нецярпеннем чакаю, калі выйду на корт супраць Серэны. За апошні год я дадала ў фізіцы. Як гулец я стала значна мацнейшай, стала паўнавартаснай тэнісісткай».