Чарговае скандальнае выказванне Уткіна: «А Бульба малайчына»
58- 9.09.2013, 13:19
- 61,382
Спартыўны каментатар Васіль Уткін у чарговы раз абразліва выказаўся пра беларускіх спартсменаў.
Расейскі каментатар Васіль Уткін на старонцы ў «Твітэры» негатыўна выказаўся аб гульні беларускі Вікторыі Азаранка ў фінале US Open.
«Гляджу US Open. А Бульба малайчына, нават у безнадзейнай сітуацыі змагаецца. Рэспект. А Серэна разумніца. Як жа я яе люблю...) Зараз спаць, наперадзе вялікі дзень», - напісаў ён.
Нагадаем, расейскі каментатар Васіль Уткін раней неаднаразова абражаў беларускі футбольны клуб БАТЭ, за што падвяргаўся крытыцы заўзятараў.
Фота: LiveSport.Ru