Птушка-шпіёнка зняла на камеру калонію пінгвінаў (Відэа)
4- 26.01.2014, 20:22
- 3,087
Даследчыкі атрымалі вельмі цікавыя кадры, знятыя з паветра.
Драпежная птушка выкрала камеру даследчыкаў у выглядзе буйнога каменя з бруку. Увагу, мабыць, прыцягнула цёмнае вочка аб'ектыва, і звычайная каракара паспрабавала спачатку выдзяўбсці яго, а затым разбіць, скінуўшы з вышыні, піша «Сегодня».
У выніку ўладальнік камеры змог атрымаць дастаткова цікавыя кадры, птушка зняла з паветра калонію пінгвінаў. Акрамя таго, прылада прыцягнула ўвагу і іншых прадстаўнікоў мясцовай фаўны.
Кадры былі знятыя падчас працы над дакументальным фільмам Spy in the Huddle («Пінгвін: Шпіён пад прыкрыццём»), стварэннем якога займаўся тэлеканал BBC One.