Універмагі Менска абяцаюць зніжкі да Дня маці
10- 11.10.2014, 14:07
- 11,333
Універмагі сталіцы і УП «Кірмаш» у кастрычніку праводзяць дні зніжак. Кошты зніжаныя спецыяльна да святкавання Дня маці.
Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.
Так, 14-16 кастрычніка ў ГД «На Нямізе» пройдзе фестываль-кірмаш са зніжкай 17% на ўсе тавары.
14 кастрычніка ААТ «ЦУМ Менск» зробіць зніжку 15% на ўсе нехарчовыя тавары, 5% - на ўсе харчовыя тавары (пры куплі на суму звыш 150000 тысяч рублёў). Пры куплі коштам ад 3 млн рублёў уручаецца дысконтная і падарункавая карта наміналам 100 тысяч руб.
13 і 14 кастрычніка УП «Універмаг «Беларусь» прадстаўляе магчымасць набыць нехарчовыя тавары са зніжкай 15% ад рознічнага кошту.
У ААТ «ГУМ» з сённяшняга дня і да 14 кастрычніка зніжка па дысконтных картах «Клуб пастаянных пакупнікоў» павялічваецца на 15%.
14 кастрычніка УП «Кірмаш» прадставіць пакупнікам зніжку 15% на ўсе тавары.