Палову роты «тэрміновай службы» з Масквы самалётам адправілі ў Растоў
20- 12.12.2014, 15:21
- 17,519
У чацвер, 11 снежня, прыкладна палова роты расейскіх жаўнераў «тэрміновай службы» пасажырскім самалётам з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава паляцелі ў Растоў.
Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» піша расейскі вайсковы экспэрт Аркадзь Бабчанка.
З ягоных слоў, ён не ведае прычынаў, паводле якой жаўнераў адправілі менавіта такім дарагім, але хуткім відам транспарту.
«Колькі я не меў стасункаў з войскам, жаўнераў заўсёды перавозілі альбо цягнікамі, альбо вайсковымі бартамі. Альбо калонай», - піша ён.
Фота: mk.ru