Акупаваны Крым застаўся без электрычнасці
33- 24.12.2014, 12:43
- 23,115
Аб паўсюдных адключэннях электраэнэргіі паведамляюць самаабвешчаныя ўлады і мясцовыя жыхары.
У акупаваным Крыме ў сераду, 24 снежня, адбываецца паўсюднае адключэнне электраэнэргіі, паведамляюць самаабвешчаныя ўлады расейскім СМІ.
Таксама інфармацыю аб адключэнні электрычнасці пацвярджаюць некаторым украінскім СМІ мясцовыя жыхары.
У прыватнасці, «міністр» энэргетыкі Крыма заявіў, што раніцай 24 снежня Украіна цалкам адключыла электразабеспячэнне Крыма і горада Севастопаля, «па ўсіх чатырох лініях».
Інтэрнэт-партал «Сёння» са спасылкай на мясцовых жыхароў таксама паведамляе, што «адключаны ўвесь Крым». Напрыклад, адсутнасць святла пацвярджаюць у Сімферопалі, Ялце, Алушце, піша zn.ua.
Таксама, паводле інфармацыі «Сёння», міжнародны аэрапорт «Сімферопаль» і вакзалы таксама засталіся без электрычнасці.
Характэрна, што 23 снежня «губернатар» Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў аб тым, што Украіна і Расея нібыта падпісалі кантракт аб пастаўках электраэнэргіі на паўвыспе.