21 траўня 2024, aўторак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя з турыстычным аўтобусам пад Быхавам: загінулі два ўкраінцы

16

Пад Быхавам сутыкнуліся аўтобус з турыстамі і легкавы аўтамабіль.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

«10 лютага ў 00:09 у ЦАУ Быхаўскага РАНС ад дзяжурнай медсястры станцыі хуткай дапамогі па прамым тэлефоне паступіла паведамленне аб ДТЗ з пацярпелымі, на аўтадарозе М-8 «Віцебск - Гомель» (Е-95 «Санкт-Пецярбург - Адэса») каля вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна. Пасля прыбыцця да месца выкліку было ўстаноўлена, што адбылося лабавое сутыкненне легкавога аўтамабіля «Хундай-Матрыкс» з рэйсавым аўтобусам «Неаплан», - гаворыцца ў паведамленні. 

 

У выніку ДТЗ аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся набок. Аўтобус «Неаплан», які належыць ТАА «АМРОН» з Санкт-Пецярбурга, выконваў рэйс у Адэсу, у ім знаходзілася 20 пасажыраў, 2 кіроўцы і 1 суправаджаючая (9 грамадзян Расейскай Федэрацыі, 13 грамадзян Украіны і 1 грамадзянін Малдовы). У аўтамабілі «Хундай-Матрыкс» ехалі два грамадзяніна Украіны, якія ў выніку ДТЗ загінулі.

Пасажыры аўтобуса, кіроўцы і суправаджаючая ў выніку ДТЗ атрымалі нязначныя траўмы, ад шпіталізацыі адмовіліся.

«У 01:23 да месца ДТЗ для дастаўкі пасажыраў у Быхаў выехаў аўтобус філіяла аўтапарка №6 ААТ «Магілёўаблаўтатранс». Пасля правядзення следчых мерапрыемстваў, работнікамі МНС з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання былі дэблакаваныя загінулыя.

Раніцай турысты працягнулі паездку ў кірунку Кіева на рэзервовым аўтобусе фірмы.

Абставіны ДТЗ устанаўліваюць супрацоўнікі ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама і РАСК па Быхаўскім раёне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках