2 траўня 2024, Чацвер, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Антусевіч: Галоўныя ўтрыманцы - гэта чыноўнікі і «дэпутаты»

17
Сяргей Антусевіч: Галоўныя ўтрыманцы - гэта чыноўнікі і «дэпутаты»

Заява «палаткі» аб немэтазгоднасці павышэння мінімальнага заробку - поўная лухта.

Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Сяргей Антусевіч, каментуючы сайту charter97.org заяву «палаты прадстаўнікоў» аб тым, што павышэнне мінімальнага заробку спрыяе ўтрыманству.

«З улікам таго, што так званыя «дэпутаты» і армія чыноўнікаў жывуць за кошт падаткаплацельшчыкаў, менавіта яны і з'яўляюцца галоўнымі ўтрыманцамі. Мы выдатна разумеем, што іх заробкі фармуюцца з падаткаў і бюджэту краіны. І тое, што яны на самой справе ўдзячныя сваім «выбраннем» не народу, а іншым вызначаным асобам, не дазваляе ім выказваць спадзяванні гэтага народа», - упэўнены прафсаюзны актывіст.

Намеснік старшыні БКДП падкрэсліў, што чыноўнікі і «дэпутаты» будуць апраўдваць тую палітыку, якая праводзіцца адным чалавекам.

«Натуральна, усё будзе арганізавана такім чынам, што яны заўсёды знойдуць апраўданне сваім заканадаўчым крокам. Але на самай справе мінімальны заробак і дапамога па беспрацоўі ў 11 еўра паказвае мізэрны ўзровень сацыяльнай абароненасці, які проста не дазваляе казаць пра нейкае ўтрыманства», - перакананы Сяргей Антусевіч.

Нагадаем, «дэпутаты» беларускага «парламента» мяркуюць, што падвышэнне мінімальнага заробку і пенсій «спрыяюць развіццю настрояў утрыманства».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках