Яўген Плюшчанка пакінуў Алімпіяду праз траўму
76- 13.02.2014, 19:17
- 54,613
Расейскі фігурыст Яўген Плюшчанка выключыў сябе са спісу індывідуальнага турніру на Алімпіядзе ў Сочы.
Пастанова была прынятая перад выступам фігурыста. Яўген Плюшчанка гэтым вечарам выйшаў на размінку і быў гатовы ўзяць удзел у спаборніцтвах. Аднак падчас размінкі пасля выканання шэрагу элементаў ён адчуў боль у спіне. У выніку спартовец наважыў не выходзіць на старт, піша РБК.
У гэты час спаборніцтвы ў індывідуальным турніры сярод мужчын працягваюцца. Спартоўцы выступаюць з кароткай праграмай.
Яўген Плюшчанка, які здабыў золата Алімпійскіх гульняў у Сочы ў камандным турніры, лічыўся фаварытам і ў індывідуальных спаборніцтвах.