21 траўня 2024, aўторак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трыюмф беларускіх біятланістак у Сочы

260

Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна здабылі на Алімпіядзе «золата» і «бронзу».

Падобнага ў гісторыі беларускага спорту не было ніколі - упершыню ў скарбонцы нашай краіны тры біятлонныя алімпійскія медалі, з якіх два - вышэйшай вартасці. Пасля перамогі 11 лютага ў гонцы пераследу сёння Дар'я Домрачава прыйшла першай у індывідуальнай гонцы на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі з вынікам 43 хвілін 19,6 секунд, дапусціўшы толькі адно пудла.

Беларуская біятланістка выдатна прайшла першы адрэзак і дакладна адстралялася на першым агнявым рубяжы са становішча лежачы. На першай «стойцы» ў мішэнь патрапілі 4 з 5 стрэлаў, і яна атрымала першую штрафную хвіліну. На трэцім рубяжы, страляючы лежачы, Дар'я Домрачава была дакладнай і з вялікім адрывам панеслася да чацвёртай агнявой пазіцыі. Другая «стойка» таксама была бездакорнай, і беларуска першай прыйшла да фінішу.

Выдатна выступіла сёння і яшчэ адна беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, якая не толькі бездакорна правяла ўсе чатыры стралковыя сесіі, але і хутка прабегла па лыжні, адстаўшы ад лідаркі на 1 хвіліну 38,2 секунды і здабыўшы бронзавы медаль. Сярэбранай прызёркай стала швейцарская біятланістка Селіна Гаспарын, якая ні разу не памылілася і саступіла чэмпіёнцы 1 хвіліну 15,7 секунд.

На фінішы адмыслоўцы і трэнеры іншых зборных сабраліся вакол трэнера беларусак Клаўса Зіберта, віншавалі яго і, дастаўшы нататнікі, спрабавалі даведацца пра сакрэт поспеху.

Фота: AP Photo/Matthias Schrader
Напісаць каментар 260

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках