30 красавiка 2024, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам Казахстана падвысяць заробак праз дэвальвацыю

16
Жыхарам Казахстана падвысяць заробак праз дэвальвацыю

У адрозненне ад Беларусі, у Казахстане праз некалькі дзён пасля дэвальвацыі найбуйнейшыя кампаніі абвясцілі пра рост заробкаў.

Заробкі на прадпрыемствах ENRC у Казахстане і на заводах «АрселорМиттал Цеміртау» будуць падвышаныя на дзесяць адсоткаў з 1 красавіка гэтага года. Аб павелічэнні заробкаў у «Казцинке» з красавіка таксама абвясціў старшыня праўлення кампаніі Нікола Паповіч, паведамляе Lenta.ru. На колькі будуць павялічаныя выплаты, не паведамляецца.

Раней 14 лютага прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў правёў у Астане пасяджэнне ўрада, на якім даў даручэнне падвысіць у рэспубліцы заробкі, сацыяльныя выплаты і дапамогі. Акрамя таго, ён заклікаў кіраўнікоў найбуйнейшых казахстанскіх кампаній падняць заробкі сваім работнікам.

11 лютага Нацбанк Казахстана правёў дэвальвацыю, абвясціўшы, што адмаўляецца ад стрымлівання абменнага курсу мясцовай валюты ў раней прынятым дыяпазоне (145-155 тэнге за даляр). Новы абменны курс, якога мае намер прытрымлівацца рэгулятар, складае 185 тэнге. Аднак у першыя дні пасля абвяшчэння курс даляра ў шэрагу банкаў вырас адразу да 200 тэнге.

На фоне рэзкага падвышэння валютнага курсу многія крамы і абменнікі прыпынілі працу, а ў некаторых гандлёвых кропках падаражэлі прадукты і прамысловыя тавары. Казахстанцы таксама патрабавалі адстаўкі кіраўніка Нацбанка Кайрата Келімбетава. Апошні, у сваю чаргу, заявіў, што дэвальвацыя праведзеная бездакорна і будзе спрыяць развіццю эканомікі рэспублікі, і ў адстаўку сыходзіць адмовіўся.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках