30 красавiка 2024, aўторак, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бундэстаг: Расея паўплывала на абвастрэнне сітуацыі ва Украіне

11
Бундэстаг: Расея паўплывала на абвастрэнне сітуацыі ва Украіне

Старшыня знешнепалітычнага камітэта Бундэстагу Норберт Рэтген заклікаў паважаць права Украіны на самавызначэнне.

«Расея адназначна спрыяла абвастрэнню сітуацыі ва Украіне сваім націскам у той час, калі Кіеў стаў схіляцца на карысць падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ. І ў сённяшняй сітуацыі, у якой Януковіч - самая вялікая праблема Украіны, яго самога і асоб з яго атачэння, якія знаходзяцца пры ўладзе, расейскі ўрад працягвае падтрымліваць. Я б вельмі хацеў, каб Масква садзейнічала пераадоленню крызісу ва Украіне, і лічу, што яна павінна несці за гэта адказнасць», - сказаў Норберт Рэтген у інтэрв'ю Deutsche Welle, піша РБК-Украіна.

Выхад з сітуацыі ён бачыць перш за ўсё ў тым, што ўсе абавязаны прытрымлівацца прынцыпу самавызначэння Украіны.

«Ніхто не мае права ўплываць на Украіну, кіруючыся ўласнымі палітычнымі інтарэсамі. Еўразвяз паважае такія прынцыпы, гэтак жа павінна паступаць і Расея. Права на самавызначэнне непарушнае. На такой аснове неабходна весці дыялог. Не абавязкова вітаць, аднак неабходна прыняць да ведама, што расейскія палітыкі думаюць катэгорыямі сфер уплыву і ўспрымаюць тое, што адбываецца, як спробу адабраць у іх тое, што ім больш не належыць, аднак з'яўляецца «першапачатковым». Такі спосаб мыслення трэба ўлічваць. Такім чынам, неабходны еўрапейска-расейскі дыялог і пошук на аснове права на самавыяўленне такога рашэння, якое б ні кім не ўспрымалася як пагроза або пройгрыш», - адзначыў Рэтген.

«Трэба дакладна растлумачыць, што еўрапейская пазіцыя не заключаецца ў тым, каб дыктаваць прынцып «або-або». То бок, не трэба патрабаваць, каб нейкая ўсходнееўрапейская краіна рабіла выбар на карысць ЕЗ або супраць яго. Гэта памылковы падыход. Трэба пераканаўча паказаць, што мы не распрацоўваем ніякіх сцэнароў, якія парушаюць інтарэсы Расеі, мы зацікаўлены ў партнёрстве, яго палітычных, эканамічных і культурных перавагах. Пры гэтым, вядома, неабходна лепш разумець пазіцыю іншага боку, каб знайсці агульнае развязанне праблемы. На самай справе ЕЗ ніколі не быў зацікаўлены ў стварэнні сітуацыі «або-або», аднак з пэўнага моманту яе менавіта так успрымае Расея. і вось на гэта трэба было своечасова адрэагаваць. Зараз трэба зрабіць вывады, выправіць сітуацыю, у тым ліку ў прававой і тэхнічнай сферах - для таго, каб адкрыць шлях для палітычнага рашэння», - падкрэсліў ён.

Рэнтген таксама падкрэсліў, што Германія не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Украіны і " нямецкіх кандыдатаў" не існуе.

" Разам з тым я лічу правільным, што мы вядзём дыялог з украінскай апазіцыяй і двума яе лепшымі прадстаўнікамі. Бо без удзелу апазіцыі знайсці рашэнне праблемы ў Украіне немагчыма. Размова з Яцанюком і Клічко ў Берліне закліканы аддаць належнае той ролі, якую гэтыя палітыкі гуляюць у тым, што тычыцца перспектывы ўрэгулявання сітуацыі ў Украіне, і прадэманстраваць павагу да іх. Таму гэтая сустрэча не толькі апраўдана, але і вельмі дарэчная. Гэта не спроба ўмяшання ва ўнутраныя справы Украіны, а імкненне Германіі садзейнічаць пошуку шляху пераадолення крызісу ў краіне ", - падсумаваў палітык.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках