21 траўня 2024, aўторак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія каталікі будуць маліцца аб міру ва Украіне

Беларускія каталікі будуць маліцца аб міру ва Украіне

Каталікі Беларусі 23 лютага будуць маліцца аб мірным развязванні канфлікту ва Украіне.

Біскупы звярнуліся з прапановай да ўсіх беларускіх каталікоў, каб нядзеля (23 лютага) стала Днём малітвы і посту ў інтэнцыі Украіны, піша БелТА.

У звароце беларускіх каталіцкіх біскупаў, размешчаным на сайце Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, гаворыцца: «З вялікім непакоем мы сочым за тым, што адбываецца ў апошні час ва Украіне. Дадзеная сітуацыя з'яўляецца для нас заклікам да малітоўнай салідарнасці ў інтэнцыі мірнага развязвання гэтага драматычнага канфлікту. Папа Францыск заклікаў да мірнага заканчэння канфлікту ва Украіне, запэўніўшы ў сваёй блізкасці да ўкраінскага народу і малітве аб ахвярах гвалту, іх сямейніках і параненых».

Біскупы звярнуліся з прапановай да ўсіх беларускіх каталікоў, каб нядзеля (23 лютага) стала Днём малітвы і посту ў інтэнцыі Украіны: «заахвочваць, каб у гэты дзень ва ўсіх храмах і капліцах нашай краіны падчас святой імшы і эўхарыстычных набажэнстваў узносілася малітва за Украіну, каб усе стораны спынілі любыя акты гвалту і шукалі згоды і міру. Міласэрнаму Богу давяраем ўсіх ахвяр гэтага канфлікту, а сем'ям загінулых запэўніваем ў малітоўнай памяці, выказваючы ім словы сардэчнай спагады».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках