Мустафа Джамілеў: Лепш памерці, чым зноў падвяргацца дэпартацыі
20- 16.03.2014, 9:22
- 21,360
Крымскія татары асцерагаюцца спробы новай дэпартацыі пасля анэксіі ўкраінскай паўвыспы Расеяй, але яны не змірацца з гэтым і гатовыя супраціўляцца акупантам.
Пра гэта заявіў былы старшыня Меджліса (1991-2013) і народны дэпутат Украіны Мустафа Джамілеў у эфіры 5 канала.
«Мы 50 гадоў змагаліся за вяртанне на сваю Радзіму, і цяпер лепш памерці тут, чым зноў падвяргацца дэпартацыі. Такі настрой пераважае. Вядома, самі па сабе мы не такая сіла, каб абвясціць вайну Расеі і паспяхова яе весці. Нас мала і мы без зброі. Вядома, мы таксама зацікаўлены, каб усё было без правакацый. Але калі твая Радзіма акупаваная замежнымі салдатамі - цяжка чакаць, што ўсё будзе мірна», - сказаў кіраўнік Меджліса.