Макей гатовы пашырыць супрацоўніцтва з Іранам
13- 16.03.2014, 16:37
- 8,900
Кіраўнікі МЗС Беларусі ды Ірана паводле вынікаў сустрэчы пацвердзілі гатоўнасць да нарошчвання ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага замежнапалітычнага міністэрства, паведамляе БелТА.
Сёння кіраўнікі МЗС дзвюх краін абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Акрамя таго, стораны пацвердзілі гатоўнасць да далейшага пашырэння супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі, культуры, спорту і турызму.
Паводле вынікаў перамоў адбылася супольная прэс-канферэнцыя кіраўнікоў замежнапалітычных устаноў дзвюх краін.
Праведзеныя таксама перамовы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Ісламскай Рэспублікі Іран.
Афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Ісламскую Рэспубліку Іран праходзіць 16-17 сакавіка.