10 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы забілі ўкраінскага салдата ў Крыме

119
Расейскія вайскоўцы забілі ўкраінскага салдата ў Крыме

Украінскага прапаршчыка застрэлілі расейскія вайскоўцы падчас штурму будынка ў Сімферопалі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.

"Адзін чалавек забіты ў ходзе штурму. Гэта прапаршчык. Ён нёс службу на тэрыторыі парку часткі, - заявіў ён. - Паранены капітан, па стане на зараз адпраўлены ў бальніцу хуткай дапамогі Сімферопаля".

Уладзіслаў Селязнёў адзначыў, што ўсе ўкраінскія вайскоўцы арыштаваныя. У іх забралі дакументы, грошы і зброю.

Паведамленне аб тым, што ў Сімферопалі штурмуюць фотаграметрычны цэнтр Упраўлення цэнтральнага ваенна-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны з'явілася некалькі гадзін таму. Тады ж стала вядома, што з бліжэйшых будынкаў страляюць снайперы.

"З вокнаў дамоў блізу аб'екта працуюць расейскія снайперы. Па нашых дадзеных, на гэты момант паранены адзін чалавек", - паведаміў арганізатар суполкі "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук". каля 16:10 па мясцовым часе.

Нагадаем, сёння расейскія вайскоўцы вылучылі ўльтыматум украінскім салдатам у іншых частках паўвострава.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках