19 траўня 2024, Нядзеля, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесара МДІМА звольнілі за параўнанне Пуціна з Гітлерам

18
Прафесара МДІМА звольнілі за параўнанне Пуціна з Гітлерам

Выдатны расейскі гісторык і рэлігіязнаўца прафесар Андрэй Зубаў звольнены з інстытута Міжнародных адносінаў.

Зубаў звольнены за "свядомае і неаднаразовае парушэнне статута МДІМА і палажэння МДІМА аб асноўных прынцыпах карпаратыўных паводзінаў, якія вызначаюцца ведамаснай прыналежнасцю МДІМА да МЗС Расеі". Пра гэта паведамляецца на сайце Інстытута міжнародных адносінаў.

У аб'яве гаворыцца, што выказванні і інтэрв'ю Зубава аб тым, што адбываецца на Украіне і аб знешняй палітыцы Расеі выклікаюць абурэнне і здзіўленне ва ўніверсітэцкім асяроддзі. "Яны ідуць насуперак са знешнепалітычным курсам Расеі, падвяргаюць безагляднай і безадказнай крытыцы дзеянні дзяржавы, наносяць шкоду вучэбна-адукацыйнаму працэсу", - гаворыцца ў заяве адміністрацыі МДІМА.

У сваіх інтэрв'ю і артыкулах прафесар Андрэй Зубаў параўноўваў дзеянні Расеі ў дачыненні да Украіны з дзеяннямі Трэцяга рэйха пры аншлюсе Аўстрыі і захопе Чэхаславакіі, перадае "Радио Свобода".

Андрэй Барысавіч Зубаў - адказны рэдактар двухтомніка «Гісторыя Расеі. XX стагоддзе». Аўтарскі калектыў аб'ядноўвае больш за 40 аўтараў з Расеі і замежжа. Праект першапачаткова ствараўся пад кіраўніцтвам Аляксандра Салжаніцына, але затым Салжаніцын дыстанцаваўся ад яго.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках