«Дзейнічае банда гопнікаў»
4- 13.04.2014, 10:38
- 12,892
Сепаратысты напалі на грамадскага актывіста Станіслава Чарнагорыя ў Краматорску (Данецкая вобласць) і адабралі ў яго відэакамеру.
Аб гэтым піша выданне Новости Донбасса.
Таксама сепаратысты спрабавалі забраць у актывіста мабільны тэлефон і фотаапарат, але Чарнагорыю ўдалося выратаваць маёмасць.
«У горадзе пратэст перайшоў з палітычнай ў крымінальную форму, у горадзе дзейнічае банда гопнікаў», – сказаў Чарнагорыя.
Акрамя таго, група сепаратыстаў ва Марыўпалі пранікла ў рэдакцыю мясцовага інтэрнэт-выдання 0629, а затым і ў рэдакцыю тэлеканала «Сігма».
Паводле паведамлення, яны патрабавалі змены рэдакцыйнай палітыкі дадзеных СМІ.
Прабыўшы непрацяглы час у рэдакцыях, сепаратысты пакінулі памяшканне.
Зараз у горадзе сітуацыя спакойная, штурмаў і мітынгаў няма, – запэўніваюць журналісты.
У той жа час у гарадскім упраўленні МУС Гарлоўкі з раніцы прайшоў інструктаж для супрацоўнікаў.
Міліцыя настойвае, што любы захоп будзе спыняцца, дзяжурныя групы выязджаюць па выклікам ў штатным рэжыме.
Раней міліцыя Гарлоўкі запэўніла, што гатовая стрымліваць любыя супрацьпраўныя дзеянні злачынцаў і тэрарыстаў.
«Не ведаю ці будзе штурм. Але мы будзем ахоўваць наш адміністрацыйны будынак. Мы ўзброеныя і гатовыя да абароны гарупраўлення міліцыі ў нашым горадзе», – заявіў начальнік аддзела Гарлоўскага ГУ МУС Герман Прыступа. Праваахоўнік таксама адзначыў, што ў выпадку супрацьпраўных дзеянняў міліцыя будзе дзейнічаць у адпаведнасці з артыкулам 15 закона «Аб міліцыі», які рэгламентуе ўжыванне агнястрэльнай зброі.
«Я ўсё жыццё пражыў у Горлаўцы, мае хлопцы таксама. Мы за законнасць і дзейнічаць будзем толькі паводле закону. Мы супраць злачыннасці», – запэўніў ён.
Як вядома, у Славянску пачалася Антытэрарыстычная аперацыя пад кіраўніцтвам СБУ, паведаміў у сваім ФБ в.а. міністра ўнутраных спраў Арсен Авакаў.