Зміцер Галко: Адзін з сепаратыстаў наставіў на нас ствол
- 21.04.2014, 13:32
- 10,430
Беларускі журналіст распавёў падрабязнасці затрымання ў Славянску.
Журналіст газеты «Новы час» Зміцер Галко распавёў «Салідарнасці» пра тое, што адбывалася з ім і яго калегамі, затрыманымі ў Славянску.
- Нас распытвалі хто мы такія, адкуль, што тут робім. Адзін з прарасейскіх актывістаў папалохаў нас аўтаматам - наставіў на нас ствол.
Па словах журналіста, людзі, якія затрымалі іх, пыталіся, ці будуць яны пісаць праўду пра падзеі ў рэгіёне.
Чалавек, які нібыта павінен быў разбірацца з затрыманымі, так і не прыехаў, кажа Зміцер Галко.
На дадзены момант журналіст і яго калегі спрабуюць працягнуць сваю працу. Яны накіраваліся на запланаваную сустрэчу, але зноў трапілі на чарговы блок-пост.
- У нас зноў запатрабавалі дазвол на здымкі, паказалі, дзе яго атрымаць. Ідзем туды.
Нагадаем, сёння раніцай у Славянску быў затрыманы журналіст газеты «Новы час» Зміцер Галко. Сепаратысты пратрымалі яго ў сябе каля гадзіны.