Японія і ЗША дадуць адпор Расеі
17- 7.04.2014, 10:17
- 19,109
Японія і ЗША будуць змагацца супраць «змены межаў дзяржаў ваеннымі метадамі».
Пра гэта заявіў міністр абароны ЗША Чак Хейгел падчас сустрэчы ў Токіо з японскім калегам Іцуноры Анадэра, паведамляе «5 канал».
«Тое, што Расея робіць ва Украіне - яркі прыклад запалохвання, прымусу і непавагі да міжнародных законаў. Мы павінны даць вельмі выразны сігнал усім нацыям свету: у XXI стагоддзі Злучаныя Штаты і Японія не будуць мірыцца з гэтым. Ні адна дзяржава не мае права змяняць мяжы незалежных краін ваеннымі метадамі. Вашынгтон і Токіо не дазволяць гэтага зрабіць ні ў Еўропе, ні нават на маленькіх выспах у Ціхім акіяне», - заявіў Хейгел.