Дыверсанты штурмуюць гарсавет Арцёмаўска
5- 23.05.2014, 13:53
- 26,541
Асноўным патрабаваннем захопнікаў з'яўляецца спыненне падрыхтоўкі да выбараў.
Прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» захапілі першы паверх Арцёмаўскага гарсавета. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне 06274 у пятніцу, 23 траўня.
"Актыўныя мітынгоўцы - каля дваццаці чалавек - занялі першы паверх з патрабаваннем спыніць падрыхтоўку выбараў прэзідэнта. Прадбачачы магчымыя правакацыі, работнікаў гарсавета адпусцілі дадому, а акругкам закрылі", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі выдання, на адзін з гарадскіх выбарчых участкаў сёння прыехалі ўзброеныя людзі ў масках і, пагражаючы аўтаматамі, забралі скрыні для галасавання.