18 красавiка 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі не рады расейцам (Фота)

313

Мясцовыя вандалы распісалі аўтамабілі з расейскімі нумарамі "віншаваннямі".

Як паведаміў чытач charter97.org, у ноч з 8-га на 9-е траўня ў Гомелі па вуліцы Галавацкага невядомыя распісалі некалькі аўтамабіляў з расейскімі нумарамі "віншаваннямі" да Дня Перамогі.

На адной з машын на капоце была намаляваная стылізацыя пад расейскі герб у выглядзе двухгаловай птушкі, на другой - віншаванне "З Днём Перамогі!". Ці былі ўпрыгожаныя расейскія аўтамабілі георгіеўскімі стужачкамі, чытач не паведамляе.

Пра падобны выпадак раней паведамлялі літоўскія СМІ. У Каўнасе на аўтамабілі з георгіеўскай стужкай надрапалі "Крым наш". Георгіеўская стужачка пасля акупацыі Расеяй Крыма стала сімвалам імперскіх амбіцый суседняй краіны. Нават беларускія ўлады пайшлі на фактычную забарону георгіеўскай стужкі і паўсюдна замяняюць яе чырвона-зялёную, аднак многія расейскія турысты дэманстратыўна выкарыстоўваюць гэтую стужку і мацуюць яе на аўто падчас падарожжаў.

Напісаць каментар 313

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках