На плошчы Перамогі вывесілі вялікі плакат са Сталіным (Відэа)
49- 6.05.2014, 15:32
- 51,080
6 траўня на Плошчы Перамогі ў Менску вывесілі вялізны банер з георгіеўскай стужкай і медалём з выявай Сталіна.
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
Між тым, сёння ў сацыяльных сетках з'явіўся скрыншот рэкамендацыйнага ліста ад Чыгуначнай раённай арганізацыі БРСМ (Гомель), падпісанай першым сакратаром раённага камітэта БРСМ Вольгай Мікулінскай. У лісце рэкамендуецца выкарыстоўваць на святочных мерапрыемствах у Гомелі 9 траўня "толькі чырвона-зялёныя стужкі, ніякіх георгіеўскіх стужак быць не павінна". Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў іншых аддзяленнях БРСМ.