Харкаўскія сепаратысты выканалі просьбу Пуціна
4- 9.05.2014, 18:00
- 12,952
«Рэферэндуму» ў Харкаве не будзе. Мясцовыя сепаратысты заяўляюць, што яшчэ не гатовыя.
У Харкаве не будзе «рэферэндуму» паводле пытання «федэралізацыі» 11 траўня. Пра гэта заявіў член каардынацыйнай рады прарасейскага руху «Паўднёва-Усход» Юрый Апухцін, піша «Карэспандэнт».
«Мы рэальна не гатовыя правесці рэферэндум 11 траўня. Мы не ўзгаднілі пытанні, якія будуць агульнымі для Харкава, Луганску і Данецка, На жаль, разышліся. Таму пастанавілі 11 не праводзіць рэферэндум», - патлумачыў ён.
Раней верхавод сепаратыстаў Апухцін заяўляў пра намер правесці ў Харкаве «рэферэндум» 11 траўня, у адзін дзень з Данецкам і Луганскам. З ягоных слоў, на «рэферэндум» планавалася вынесці пытанні аб федэралізацыі Украіны, аб стварэнні Паўднёва-Усходняй аўтаноміі і дзяржаўным статусе расейскай мовы, і праводзіць яго ў форме апытання «на вуліцах і плошчах горада».
7 траўня прэзідэнт Расеі папрасіў сепаратыстаў ва Украіне перанесці «рэферэндум», каб лепш да яго падрыхтавацца.