4 траўня 2024, Субота, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае пытанне - у цэнтры ўвагі Міжнароднай арганізацыі працы

7
Беларускае пытанне - у цэнтры ўвагі Міжнароднай арганізацыі працы

Сёння ў Жэневе працягнецца разгляд беларускага пытання.

Пытанне аб правах рабочых у Беларусі будзе абмяркоўвацца сёння на чарговым пасяджэнні Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) у рамках 103-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.

Як раней паведамляў БелаПАН, разгляд сітуацыі ў Беларусі пачаўся 31 траўня. Чакаецца, што сёння ці заўтра камітэт вынесе сваё рашэнне па гэтым пытанні.

"Беларускае" пытанне ўзнікла ў 2003 годзе, калі Адміністрацыйны савет МАП пачаў расследаванне парушэння правоў прафсаюзаў у Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў. Паводле вынікаў расследавання Беларусь неаднаразова ўносілі ў спецпараграф МАП як краіну, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў. Гэта, у сваю чаргу, стала прычынай для выключэння Беларусі ў чэрвені 2007 года з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўразвяза.

Для вяртання прэферэнцый урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамендацый МАП, у прыватнасці: даць незалежным прафсаюзам магчымасць рэгістраваць пярвічныя арганізацыі; даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі; спыніць пераслед грамадзян па прафсаюзнай прыналежнасці; забяспечыць усім прафсаюзным аб'яднанням права ўдзелу ў вырашэнні важных сацыяльных праблем краіны.

На 102-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў мінулым годзе Камітэт па нормах і стандартах МАП у чарговы раз адзначаў сістэматычныя парушэнні правоў рабочых у Беларусі і прыняў рашэнне накіраваць кантактную місію, каб "скласці поўную карціну сітуацыі з правамі прафсаюзаў і дапамагчы беларускім уладам рэалізаваць ранейшыя рэкамендацыі следчай камісіі МАП".

Місія на чале з дарадцам генеральнага дырэктара МАП Кары Тапіёлай наведала Беларусь у студзені гэтага года. Прадстаўнікі МАП сустрэліся з кіраўніцтвам шэрагу міністэрстваў, двух буйных прафцэнтраў - афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і незалежнага Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, а таксама з актывістамі свабоднага прафсаюза з прадпрыемства "Граніт" (Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць), якія адчулі ціск, па іх словах, за барацьбу за свае працоўныя правы.

У працы цяперашняй сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы, якая праходзіць з 28 траўня па 12 чэрвеня, удзельнічае беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з міністрам працы і сацыяльнай абароны Марыянай Шчоткінай. Лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук прысутнічае на канферэнцыі ў якасці віцэ-прэзідэнта Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках