Узброеныя баевікі захопліваюць рэдакцыі СМІ ў Данецку
4- 2.06.2014, 13:33
- 7,188
Узброеныя людзі ў камуфляжы знаходзяцца ў рэдакцыях газет «Донбасс» і «Вечерний Донецк».
Пра гэта мясцоваму выданню «Остров» паведамілі супрацоўнікі рэдакцыі і відавочцы.
«Прыехаў аўтобус з узброенымі людзьмі. З імі чалавек з кулямётам. Зайшлі ў рэдакцыю, вывелі нашага рэдактара. Цяпер гэтыя людзі знаходзяцца ў нас у кабінетах», - сказаў адзін з супрацоўнікаў «Донбасса».
Галоўным рэдактарам «Донбасса» з'яўляецца Аляксандр Брыж, кіраўнік абласной арганізацыі Саюза журналістаў Украіны.
Таксама ўзброеныя людзі прыйшлі і ў рэдакцыю «Вечернего Донецка», якая знаходзіцца ў тым жа будынку.
«У камуфляжы, узброеныя аўтаматамі, сярод іх шмат асоб неславянскай знешнасці. Патрабуюць сустрэчы з галоўным рэдактарам. Супрацоўнікаў папрасілі не пакідаць кабінеты, не карыстацца кампутарамі і тэлефонамі», - распавёў іншы суразмоўца агенцтва.