4 траўня 2024, Субота, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея патрабуе адкрыць калідор праз мяжу з Украінай

39
Расея патрабуе адкрыць калідор праз мяжу з Украінай

Масква падасць у Раду бяспекі ААН праект рэзалюцыі па Украіне.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў. Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым у праекце рэзалюцыі па Украіне, які Расея плануе ўнесці ў РБ ААН, будуць змяшчацца патрабаванні неадкладнага спынення гвалту і стварэння "гуманітарных калідораў", піша ІТАР-ТАСС.

"Для таго, каб дамагчыся выканання дакументаў (Жэнеўскай заявы і "дарожнай карты" АБСЕ), а пачынаюцца яны з патрабавання спынення гвалту, Расея плануе ўнесці ў РБ ААН праект рэзалюцыі. У ім будуць змяшчацца патрабаванні неадкладнага спынення гвалту і пачатку фактычных перамоваў з мэтай устанаўлення ўстойлівага і надзейнага спынення агню. Таксама там будзе змяшчацца патрабаванне стварыць гуманітарныя калідоры", - адзначыў Лаўроў.

Кіраўнік МЗС спадзяецца, што такі гуманітарны характар будзе правільна ўспрыняты і рэзалюцыя будзе ўзятая ў распрацоўку.

1 чэрвеня Расея прыняла старшынства ў Радзе Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У траўні працу асноўнай структуры сусветнай арганізацыі ўзначальвала Паўднёвая Карэя, а ў ліпені пасада старшыні рады бяспекі пяройдзе ад Расеі да Руанды.

Фота: segodnya.ua

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках