4 траўня 2024, Субота, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баец «Данбаса»: Пуцін паабяцаў чачэнцам украінскую зямлю

20
Баец «Данбаса»: Пуцін паабяцаў чачэнцам украінскую зямлю

«Кадыраўцы» ў Данбасе адваёўваюць зямлю для сябе.

Пра гэта ў каментары агенцтву УНН распавёў адзін з байцоў добраахвотніцкага батальёна МУС Украіны «Данбас», які вядзе баявыя дзеянні супраць тэрарыстаў у Данецкай вобласці, з пазыўным Шарпей.

Некалькі дзён таму ўдзельнікі падраздзялення прыбылі на Майдан ў Кіеве з тым, каб набраць добраахвотнікаў у свае шэрагі.

«Бярэм практычна ўсіх жадаючых, але вельмі важна, каб чалавек быў сумленным. У нас усё трымаецца на шчырасці і даверы... І яшчэ тыя, хто пагаджаюцца, павінны разумець, на што яны ідуць. З першага ж бою 10-20% могуць не вярнуцца», - распавёў баец.

Людзі падыходзілі да байцоў, распытвалі, дзякавалі. Хоць ажыятажу вакол іх не назіралася. Пры гэтым у «Данбасе» кажуць, што добраахвотнікаў досыць шмат.

Выглядалі байцы стомленымі, але рашучымі.

«У нас у батальёне многія хлопцы з Данецкай, Луганскай абласцей, ёсць з Крыма - іх сваякі пад прыгнётам», - адзначыў Шарпей.

Больш за ўсё на байцоў Данбаса аказваецца ціск з боку суперніка - пагражаюць расправай над сваякамі. Па словах Шарпея, у аднаго з яго субратаў некалькі дзён таму знікла маці.

«Так што нам застаецца рабіць? У многіх ёсць разуменне таго, што не вернуцца... У Сямёна (камандзір батальёна Сямён Сяменчанка) ёсць права самастойна прымаць многія рашэнні адносна дзеянняў батальёна, і ён іх прымае. Такое права ёсць і ў іншых камандзіраў, але яны баяцца. І ў нас ёсць шанец у барацьбе за Украіну, які мы не можам выпусціць. У нас проста адбіраюць нашу зямлю», - сказаў баец.

У Данбасе кажуць, што на Усходзе Украіны шмат чачэнцаў.

«Ім Пуцін паабяцаў не грошы, а зямлю, вось яны і едуць адваёўваць сабе зямлю», - кажа ён.

Паводле яго слоў, мясцовыя жыхары запалоханыя, а баевікі, дасланыя з Расеі, вярбуюць людзей вельмі своеасаблівым спосабам: «Яны хапаюць мужчын на вуліцах, на блокпостах, нават тых жа сепаратыстаў, і затым прымушаюць іх забіваць, запісваючы гэта на камеру, каб яны былі звязаныя крывёю, забойствам і далучаліся да іх».

Падчас інтэрв'ю да байцоў падышоў чалавек, які проста аддаў ім некалькі вайсковых нажоў. Байцы, узважваючы іх у руках, дзякавалі, мужчына дзякаваў у адказ.

«У нас зброя і абмундзіраванне, у асноўным, за спонсарскія сродкі. Дапамагаюць тыя, каму неабыякавы лёс краіны», - кажуць у «Данбасе».

Ідэю стварыць на базе адной з рот Данбаса батальён спецпрызначэння пры Нацгвардыі вітаюць. Кажуць, што гэта будзе антытэрарыстычнае падраздзяленне з функцыямі выведкі.

Фота: AP

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках